Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менская міліцыя вярнула газэту “Товарищ”


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня менская міліцыя вярнула затрыманую 27 верасьня частку накладу газэты “Товарищ”.

Міліцыянты самі прывезьлі газэту ў рэдакцыю. Яе трымалі 45 дзён у гарадзкім аддзеле міліцыі.

Паводле галоўнага рэдактара Сяргея Вазьняка, гісторыя толькі пачынаецца. Ён мяркуе абскардзіць дзеяньні міліцыянтаў. У заключэньні, якое перадалі ў рэдакцыю гаворыцца, што праведзена праверка і ніякіх парушэньняў па выхаду газэты няма.

Нумар быў прысьвечаны падрыхтоўцы да Сацыяльнага маршу, які прайшоў 4 лістапада. • Газэту “Товарищ” сканфіскавалі, каб праверыць, 27.09.2007 • Заўтра – Сацыяльны марш, 03.11.2007 • Нумар газэты “Товарищ” міліцыя трымае пад замком, 09.10.2007
XS
SM
MD
LG