Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўторак на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У аўторак на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.00.

06.30 * “Праскі акцэнт”. У чым адрозьненьні і ў чым падабенства сёньняшніх падзеяў у Грузіі і падзеяў у Беларусі ў сакавіку мінулага году? Калі ўлада мае права ўжываць сілу супраць палітычнага пратэсту? Які лёс рэвалюцыяў на постсавецкай прасторы?

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР

* Па краіне ідзе збор подпісаў за тое, каб дэпутаты Палаты прадстаўнікоў правялі справаздачы перад выбарцамі наконт таго, чаму яны прагаласавалі за адмену сацыяльных ільгот

* Сёньня – Міжнародны дзень сьляпых. Наўпроставы эфір з Алегам Шэпелям, старшыня Цэнтральнай рады Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

* На ўдарнай будоўлі краіны – Шклоўскай папяровай фабрыкі надарылася надзвычайнае здарэньне. Двое будаўнікоў акцыянэрнага таварыства “Лаўсанбуд” былі зьбітыя сваімі ж калегамі. Кіраўніцтва прызнае факт інцыдэнту, але зазначае, што сытуацыя выпраўленая. Тым часам адзін з пацярпелых, Павал Залескі, другі тыдзень не выходзіць на працу.

* У Менску выяўлены, відаць, самы стары комплекс жылой забудовы з тых, што існавалі ў гістарычным цэнтры горада. Аўтар адкрыцьця – дасьледчык гісторыі архітэктуры Расьціслаў Баравы. На падставе архіўных дакумэнтаў ён “ідэнтыфікаваў” будынак у Менску, які ў перабудаваным ад сярэдзіны ХVIII стагодзьдзя выглядзе захаваўся да нашых дзён. Гэта кутні дом на рагу вуліцаў Камсамольская і Рэвалюцыйная. Якая будучыня наканаваная архітэктурнай каштоўнасьці на тле радыкальных “аднаўленьняў”, якія ўжо адбыліся ў Верхнім горадзе?

* Бліц-аналіз

ВЕЧАР

18.03 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

18.33 * "Падарожжа "Свабоды" – в.Мачаны Лагойскага раёну

18.45 * "Беларускае замежжа" – Беларусы, якія пераехалі жыць у Вялікую Брытанію, распавядаюць пра вучобу ў брытанскіх унівэрсытэтах.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * "Паштовая скрынка-111" - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.45 *"Вольная студыя" – У польскім мястэчку Тэкоцін на замову спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат” закончыліся здымкі мастацкага фільму паводле трагікамэдыі Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Цяпер ідзе мантаж дзьвюхгадзіннай стужкі. З рэжысэрам Валер’ем Мазынскім гутарыць Міхась Скобла

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * "Падарожжа "Свабоды" – в.Мачаны Лагойскага раёну

20.45 * "Беларускае замежжа" – Беларусы, якія пераехалі жыць у Вялікую Брытанію, распавядаюць пра вучобу ў брытанскіх унівэрсытэтах.

21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

21.45 * "Вольная студыя". З рэжысэрам Валер’ем Мазынскім гутарыць Міхась Скобла

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка.

23.00 * "Падарожжа "Свабоды" – в.Мачаны Лагойскага раёну

23.15 * "Беларускае замежжа" – Беларусы, якія пераехалі жыць у Вялікую Брытанію, распавядаюць пра вучобу ў брытанскіх унівэрсытэтах.

23.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

23.45 * "Вольная студыя". З рэжысэрам Валер’ем Мазынскім гутарыць Міхась Скобла
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG