Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 12 лістапада


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі са старшынём Нацбанку Пятром Пракаповічам. Паводле афіцыйнага сайту прэзыдэнта Беларусі, за 10 месяцаў выкананыя асноўныя паказьнікі грашова-крэдытнай палітыкі, забясьпечаная стабільнасьць нацыянальнай валюты, надзейна працуе плацёжная сыстэма, банкаўская сыстэма разьвіваецца паскоранымі тэмпамі. Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары:

“А міністру аховы здароўя можна даваць заданьні па зьніжцы кошту паліва”;

“Ня ведала, што Нацбанк будаўніцтвам жытла займаецца”;

“Ды дайце людзям па кавалку зямлі, яны самі сабе пабудуюць у 10 разоў ніжэй”.

На сайце “Комсомольская правда в Белорусии” абмяркоўваюць інфармацыю пра ініцыятыву менскіх уладаў, якія зладзілі некалькім групам менскіх школьнікаў экскурсію ў выцьвярэзьнік. Камэнтары:

«У забіты калгас бы звадзілі, хай бы паглядзелі, як даяркі жывуць на «700 даляраў»;

«Выцьвярэзьнік ня цырк і не заапарк. Там жывыя людзі, якія хворыя»;

«Гэта чарговы раз падкрэсьлівае ніштожнасьць чалавечай асобы ў нашай краіне: калі ты п''яны, цябе можна паказваць, як у заапарку»;

«Хай бы забаранілі прадаваць таннае пойла».

У суполцы minsk_by абмяркоўваюць акцыю ДАІ “Не прапусьціў мінака – пазбавіўся правоў”, якая ладзілася 12 лістапада. Сэнс акцыі ў пакараньні кіроўцаў, якія не прапусьцілі мінакоў на пешаходным пераходзе. Камэнтары:

“А хто пешаходаў прымусіць трымацца правілаў дарожнага руху?”;

“Я назіраў гэтую акцыю. На нерэгуляваных пераходах стаяць супрацоўнікі ДАІ”;

“Заўважыў тэндэцыю, людзі на больш дарагіх машынах часьцей прапускаюць мінакоў, чым асноўная маса насельніцтва”.

Паэтка Віка Трэнас распавядае ў сваім блогу гісторыю:

“Сяджу на працы. Тэлефонны званок, здымаю.

-- Алё!

-- Алло, это "Минсктранс"?

-- Не, вы, напэўна, памыліліся. Гэта рэдакцыя часопісу.

-- Подождите, я сейчас переведу с вашего языка на свой”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG