Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Фэрэра-Вальднэр: прысуд З.Дашкевічу супярэчыць каштоўнасьцям ЭЗ


Радыё Свабода Камісар Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр выказала занепакоенасьць паведамленьнем пра штраф, да якога быў асуджаны Зьміцер Дашкевіч за адмовы ад дачы паказаньняў супраць яго паплечніка Івана Шылы.

Спадарыня Фэрэра-Вальднэр нагадала ў сваёй заяве, што Дашкевіча трымаюць за кратамі паводле палітычных матываў за сяброўства ў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі.

Гэта другі прысуд Дашкевічу, і ён супярэчыць прынцыпам і каштоўнасьцям, замацаваным у пасланьні Эўразьвязу народу Беларусі, накіраваным год таму, – гаворыцца ў заяве.

Эўракамісар заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных вязьняў, у тым ліку і Зьмітра Дашкевіча, і спыніць запалохваньне грамадзянскіх актывістаў.
XS
SM
MD
LG