Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды": госьць – Аляксей Кароль


Радыё Свабода Удзельнік суботняй перадачы "Ў што я веру" палітык, грамадзкі дзеяч Аляксей Кароль – госьцем "Начной Свабоды". Ён адкажа на пытаньні, датычныя палітычнай сытуацыі ў Беларусі, а таксама пракамэнтуе апытаньне "Ці зьмянілася б нешта ў Беларусі, калі б на чале краіны быў кароль?"

Рэпартаж з генэральнай рэпэтыцыі опэры-араторыі І.Стравінскага "Цар Эдып", прэм''ера якой адбудзецца заўтра. У досьледах – у якіх сфэрах да мужчын і жанчын розныя патрабаваньні, чаму ў Беларусі жанчынам цяжэй атрымаць крэдыт, чаму яны больш плацяць за мэдычную страхоўку?

У "Гукапісе" Аляксандра Памідорава – "Мроя". АБЛОГа беларускага інтэрнэту, у "Начной чытанцы" вершы Рыгора Сітніцы.

Пасьля 23-й гадзіны "Праскі акцэнт": падзеі ў Грузіі – паралелі зь беларускай сытуацыяй. У "Доме літаратара" – што выдаецца зь Якуба Коласа, новае чытаньне твораў клясыка ды іншае.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG