Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Канстанцін Федарэнчык


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ФЕДАРЭНЧЫК Канстанцін Васілевіч, нар. 1910 у в. Скаброўка Пухавіцкага р-ну, беларус, зь сялян, сярэдняя адук., дырэктар Зацякляскай ПСШ в. Зацяклясьсе Лепельскага р-ну. Арыштаваны 37.08.11. Асуджаны 37.11.15 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскіх разьведворганаў паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны 37.11.15 у г. Ворша. 89.08.30 справу пераглядала Пракуратура БВА. УКГБ Віцебскай вобласьці

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG