Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку Партыі БНФ асудзілі на папраўчыя працы


Радыё Свабода У Мар''інай Горцы 9 лістапада адбыўся суд над актывісткаю Партыі БНФ, настаўніцаю зь вёскі Талька Натальляй Ільініч. Жанчыну судзілі за падбухторваньне да зьдзяйсьненьня падробкі дакумэнтаў і прысудзілі паўтара году папраўчых працаў з выплатаю 20 % ад заробку на карысьць дзяржавы, паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ.

"Сёлета ў сакавіку гэтага году мая дачка, студэнтка другога курсу гістфаку БДУ, езьдзіла ў Польшчу для ўдзелу ў гістарычным сэмінары. Акурат у гэты час яна захварэла, і я пайшла да ўрача, каб тая выпісала даведку. Калі дачка вярнулася з паездкі, дыягназ пацьвердзілі і выдалі даведку.

Пасьля гэтага дачка мая выпадкова трапіла ў кадр БТ, дзе яна стаіць каля расьцяжкі "Малады фронт" у часе правядзеньня мітынгу. Празь некалькі дзён да яе на факультэт прыйшоў супрацоўнік КДБ і, сказаўшы, што яму вядома пра паездку, папрасіў даводзіць да яго інфармацыю пра падобныя паездкі і сэмінары. Дачка мая ад такой супрацы адмовілася. Тут і пачалася гэтая справа з даведкаю", -- расказала Натальля Ільініч.

Дарэчы, лекар, якая выдавала даведку, таксама была асуджаная з аналягічным прысудам -- 1,5 гады папраўчых працаў з выплатаю 20 % ад заробку на карысьць дзяржавы.

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.



фота з сайту http://pbnf.org/
XS
SM
MD
LG