Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Камунізм на міжнародны трыбунал": меркаваньні беларускіх гісторыкаў


Радыё Свабода Публікацыі сямі беларускіх гісторыкаў уключаныя ў зборнік "Камунізм на міжнародны трыбунал". Пра гэта паведаміў дасьледчык гісторыі рэпрэсій кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў.

15—16 чэрвеня 2007 году ў васьмі краінах Еўропы — Альбаніі, Беларусі, Латвіі, Літве, Македоніі, Славаччыне, Украіне і Эстоніі — прайшлі нацыянальныя канферэнцыі на тэму "Камунізм на міжнародны трыбунал". "Прадстаўленыя на канферэнцыях даклады ўвойдуць у міжнародны зборнік на ангельскай мове, які мяркуецца разаслаць у найбуйнейшыя бібліятэкі і парлямэнты вядучых краінаў сьвету", — расказаў БелаПАН І.Кузьняцоў.

Чакаецца, што зборнік выйдзе пры канцы гэтага году ў Вільні — там жа разьмешчаны аргкамітэт міжнароднай канферэнцыі "Камунізм на міжнародны трыбунал". Сярод беларускіх даследчыкаў, чые даклады ўвайшлі ў выданьне, — Аляксандар Грыцанаў ("Бальшавізм і фашызм"), Ігар Кузьняцоў ("Палітычныя рэпрэсіі ў XX стагоддзі. Урокі гісторыі"), Якаў Басін ("Бальшавізм і беларускае габрэйства"), Віталь Жук ("Польскі фактар у рэпрэсіях"), Анатоль Вялікі ("Разгром Бунда"), Аляксандр Урублеўскі ("Рэпрэсіі супраць духавенства") і Ірына Раманава ("Самазабойствы і савецкая ўлада").

Сёлета ў чэрвені ў Менску адбылася міжнародная канфэрэнцыя “Камунізм – на міжнародны трыбунал” з ініцыятывы літоўскага аргкамітэту, створанага ў Вільні ў 2000 годзе падчас грамадзкага трыбуналу над камунізмам. Удзел у ім узялі гісторыкі, навукоўцы і дасьледчыкі гісторыі палітычных рэпрэсіяў зь Беларусі і замежжа.

• Менск: міжнародная канфэрэнцыя на тэму злачынстваў камунізму, 15.06.2007 • "Камунізм -- на міжнародны трыбунал” – заклікаюць беларускія гісторыкі, 15.05.2007 • Дырэктыўныя дакумэнты КДБ савецкага часу зьявіліся ў Інтэрнэце, 5.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG