Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-польскую пастаноўку спэктаклю “Народны альбом” пабачылі ў Менску


Севярын Квяткоўскі, Менск У пятніцу ў Менску адбылася прэм’ера сумеснай беларуска-польскай пастаноўкі “Народнага альбому” ў выкананьні навучэнцаў падпольнага Коласаўскага ліцэю.

30 юнакоў і дзяўчат прэзэнтавалі п’есу “Народны альбом”, створаную паводле аднайменнага музычнага праекту музыкам Лявонам Вольскім і паэтам Міхалам Анемпадыставым. Гэта чацьверты выступ ліцэістаў з “Народным альбомам” за апошнія 10 гадоў.

Адметнасьць выступу палягала ў тым, што разам зь беларусамі на сцэне гралі іх польскія аднагодкі – вучні тэатральных школ і студый Варшавы, адабраныя паводе вынікаў конкурсу.

Кіраўнік ліцэю і рэжысэр спэктаклю Ўладзімер Колас патлумачыў, што не анансаваў імпрэзу, каб не было перашкодаў з боку ўладаў. Пра спэктакль “Народны альбом” у выкананьні ліцэістаў адна з польскіх студыяў здымае дакумэнтальны фільм.

У гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа пачаліся заняткі 2.10.2007
XS
SM
MD
LG