Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 5.4%


Радыё Свабода Столькі працэнтаў склала інфляцыя ў студзені-верасьні сёлета. Такі тэмп інфляцыі ў Беларусі фіксуе статыстычны камітэт СНД. Паводле яго, тэмп росту цэнаў у Беларусі – адзін з самых павольных сярод краінаў Садружнасьці.

У Армэніі з 9 месяцаў году назіралася дэфляцыя ў поўадсотка, на другім месцы – Беларусь, на трэцім – Грузія – 6.2%, потым ідзе Расея – 7.5%, Казахстан і Ўкраіна мелі аднолькавую інфляцыю ў 8.6%. Самая высокая інфляцыя сярод краінаў СНД зафіксаваная ў Таджыкістане – 12.3%. Дадзеныя па Туркмэністану і Ўзбэкістану адсутнічаюць.
XS
SM
MD
LG