Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкі рэдактар тыдня – Дар’я Ліс


Аляксандар Уліцёнак, Менск 26-гадовая Дар’я Ліс жыве ў вёсцы Залесьсе Смаргонскага раёну. Яна – інвалід першай групы. Ад нараджэньня перасоўвацца можа толькі з дапамогай вазка. Завочна закончыла факультэт беларускай філялёгіі й культуры Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. Зараз піша ў незалежную прэсу пра лёс людзей з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі. Займаецца рэпэтытарствам. Ведае францускую й ангельскую мовы. Спрабуе свае сілы ў прозе й паэзіі.

Дар’я – аптыміст:

– …Так атрымалася, што я інвалід-вазочнік. Але гэта не вызначае маё жыцьцё – толькі крышачку ўдакладняе яго. Я – чалавек з восені. Адпаведна, крыху цынік (вучусяL).

– Што любіце?

– Кнігі, музыку, каву... Зразумела, беларускі рок. А на першым месцы – свае блізкія.

– Вашыя мары?

– 1: каляска з аўтаматычным кіраваннем для свабоднага перамяшчэння ў прасторы; 2: пабачыць Парыж (і жыць далейJ), пахадзіць вулачкамі Вільні; 3: праца, што дапаможа ажыцьцявіць п. 1 і 2.

Вельмі хачу выдаць сваю кніжку апавяданьняў і ўбачыць Балтыйскае мора. Думаю, мары збываюцца...

– Хто вам цікавы ў палітыцы?

Найперш, жанчыны-лідэры. На жаль, сярод іх малавата яркіх асобаў. Вельмі шкада.

Госьця на "Свабодзе" – Дар’я Ліс, 10.05.2007
XS
SM
MD
LG