Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – грамадзкі рэдактар тыдня Радзім Гарэцкі


Радыё Свабода Госьцем “Начной Свабоды” будзе акадэмік, доктар навук, ляўрэат дзяржаўных прэміяў Беларусі і Савецкага Саюзу, знакаміты геоляг Радзім Гарэцкі. Людзі на гарадзенскіх вуліцах адкажуць на пытаньне, у якой галіне навукі Беларусь дасягнула найбольшых посьпехаў.

У нашым начным эфіры таксама рэпартаж з прэм’еры сумеснай беларуска-польскай пастаноўкі “Народнага альбому”.

У “Начных досьледах” размова пра стан беларускіх грамадзкіх прыбіральняў. Жыхары Менску ў нашым апытаньні скажуць, чаго не стае ў айчынных грамадзкіх прыбіральнях.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў завершыць аповед пра “Песьняроў”, а ў “Начной чытанцы” прагучыць апавяданьне Наталкі Бабінай “Тры калёны”.

Пасьля 23-й гадзіны – чаму зайшло ў тупік рэфармаваньне беларускай навукі: нашыя карэспандэнты асьвятляюць тэму, выбраную грамадзкім рэдактарам тыдня Радзімам Гарэцкім; а 23.33 у перадачы “Госьць на “Свабодзе” запіс адказаў вакалісткі гурту “Indiga” Русі на пытаньні слухачоў радыё; а 23.45 удзельнікі “Экспэртызы “Свабоды” прагназуюць, ці выйдзе Беларусь з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе. Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG