Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Мацкевіч: “Злараднасьць з нагоды грузінскіх падзеяў — нездаровая”


Радыё Свабода Які акцэнт у асьвятленьні падзеяў у Грузіі робяць афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі?

Гледзячы на ацэнку грузінскіх падзеяў дзяржаўнымі беларускімі мэдыямі, палітоляг Уладзімер Мацкевіч робіць наступную выснову:

“Нейкая злараднасьць, нейкае павучальнае стаўленьне да таго, што адбываецца ў Грузіі, з боку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі й Расеі нагадвае ня вельмі здаровую рэакцыю.

Сапраўды, Грузіі цяпер патрэбная дапамога, а ня вось гэтыя павучаньні. Тое, што кажуць афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі: “Паглядзіце, ваша дэмакратыя да чаго даводзіць”.

Тут справа не ў дэмакратыі. А справа якраз у недаразьвітым грамадзкім стане, у якім знаходзяцца ўсе постсавецкія краіны. Проста грузінскі тэмпэрамэнт прыводзіць да таго, што палітычная напружанасьць выліваецца ў такія дзеяньні. І ў гэтым сэнсе гэта ніяк ня сьведчыць пра хібы дэмакратыі.

Што тычыцца самаго Саакашвілі, на якога ўсе імкнуцца ўсіх сабак павесіць — што ён і дыктатар, а яго падтрымлівалі заходнія дзяржавы, у прыватнасьці, Злучаныя Штаты Амэрыкі…

Але гэта чалавек, які не трымаецца да апошняга за ўладу — і калі народ сапраўды супраць, то ён сыходзіць, абвяшчае новыя выбары. На гэта трэба зьвяртаць увагу, а не злараднічаць, што вось ізноў у грузінаў нешта не атрымалася”.

А вось газэта адміністрацыі прэзыдэнта “Советская Белоруссия” піша пра тое, як заходнія мэдыі асьвятлялі падзеі ў Менску і Тбілісі. Журналістка Ніна Раманава адзначае: “Цікава, ці паехалі сёньня ў Тбілісі здымаць гарачыя кадры тыя рэжысэры і тэлеапэратары, якія налаўчыліся рабіць “жудасныя карцінкі” са спакойнага Менску?”

Гія Нодзія: "У грузінскіх падзеях Масква спадзявалася на новую рэвалюцыю ці контррэвалюцыю", 8.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG