Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі: “Зарабляем капейкі, і як гэта ўсё аплаціць?”


Радыё Свабода На Гомельшчыне з 9 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў дакумэнты на перарэгістрацыю ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы на сёньня падалі каля 1200 чалавек.

Падразьдзяленьні камітэту эканомікі аблвыканкаму аб’явілі, што ў гэтыя выходныя будуць працаваць, каб дробныя гандляры маглі на льготных умовах стварыць свае прыватныя прадпрыемствы.

Чаму ж неахвотна адгукаюцца на чарговую ініцыятыву ўладаў гомельскія прадпрымальнікі?

Прадпрымальніца: “Ня хочам, таму што потым выкруцяць нам рукі, калі мы гэта ўсё аформім. Яшчэ што-небудзь прыдумаюць. Нас ціснуць, душаць — ня ведаем, што рабіць. Наёмных работнікаў ня будзем трымаць, будзем самі працаваць. Урэшце пойдзем на біржу станем, на “Гомсельмаш” народ пойдзе працаваць”.

Прадпрымальнік: “Трэба мець свой офіс, бухгальтара. Там зусім іншая сыстэма падаткаабкладаньня, справаздачнасьць іншая. І гэта ўсё на аднаго чалавека”.

Прадпрымальніца: “Наагул узьнікне шмат праблемаў. Будуць і беспрацоўныя — цяпер шмат людзей усё-такі ўладкаваныя. Цяжка будзе плаціць, даваць справаздачы. Падаткі ўзрастуць. Кватэры пад офіс ніхто арандаваць ня будзе, будуць сваёй кватэрай карыстацца. Дык што — будуць i днём, і ноччу праверкі? Гэта абсурд! Ніякай свабоды!”

“Лапік асфальту каштуе 170 тысяч рублёў. За гэтыя грошы кватэру можна зьняць”.

Прадпрымальніца: “Я лічу, што гэта людзям ня выгадна. Плаціць шмат трэба, падаткі іншыя. Калі ёсьць дакумэнты на тавар — гэта 10% ад прыбытку. А паколькі ўсе тавар бяруць на рынках іншых краінаў — гэта 10% ад валу. Мы зарабляем капейкі, і як гэта ўсё аплаціць? Чалавек проста нічога не заробіць!

Глядзіце, мне гэты лапік асфальту каштуе 170 тысяч рублёў. За гэтыя грошы кватэру можна зьняць. Асфальт каштуе 170 тысяч на месяц, ня ўлічваючы падаткаў, збораў на даданую вартасьць, сацыяльнага страхаваньня. І прадаўцу трэба плаціць, калі яго мець. Калі я працую адна й хачу наняць прадаўца — якое гэта прыватнае прадпрыемства?

Я лічу, павінна быць градацыя: тры рэалізатары — мусіць быць фірма, чалавек мае разьвіцьцё, ён будзе афармляць прадпрыемства. У астатніх павінен быць хоць адзін рэалізатар. Я захварэла, зьлегла — хто будзе мяне карміць?! На адно пасьведчаньне мець аднаго прадаўца — гэта было б нармалёва”.

Віцебскім прадпрымальнікам зноў забаранілі праводзіць мітынг, 25.10.2007 Пінск: пачаўся суд над лідэрам прадпрымальнікаў А.Васільевым, 24.10.2007 Старшыня Менскай рады прадпрымальнікаў А.Макаеў: “Будзе сацыяльны выбух!”, 16.10.2007 В.Гарбачоў: “У страйку ўдзельнічаюць 30 000 прадпрымальнікаў”, 2.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG