Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітру Дашкевічу далі штраф 60 базавых велічыняў


Радыё Свабода У шклоўскай папраўчай калёніі №17 сёньня закончыўся судовы працэс над зьняволеным лідэрам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітром Дашкевічам. Яго судзілі за адмову сьведчыць супраць паплечнікаў. Вынік суду – штраф 60 базавых велічыняў (1 мільён 860 тысячаў беларускіх рублёў)

Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў 100 базавых велічыняў. Адвакат Дашкевіча Аляксандар Галіеў заявіў, што ў цэлым задаволены вынікам працэсу. Разам са Зьмітром яны яшчэ будуць вырашаць, ці варта падаваць апэляцыю на гэты прысуд.

Як і 6 лістапада, судовае паседжаньне было закрытым. У калёнію, акрамя Аляксандра Галіева, прапусьцілі толькі прадстаўнікоў АБСЭ. На суд не пусьцілі й бацьку Зьмітра Вячаслава Дашкевіча.

Прыкладна 25 чалавек, паплечнікаў Дашкевіча, палітыкаў і журналістаў, апрануўшы майкі “Свабоду Дашкевічу», стаялі каля ўваходу ў калёнію. Інфармацыю пра вынік працэсу яны віталі воклічам «Жыве Беларусь»

У калёніі Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне -- 18 месяцаў зьняволеньня, якія яму летась далі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

• Шклоў: да групы падтрымкі Зьмітра Дашкевіча далучыліся палітыкі, 9.11.2007 • Працягваецца судовы працэс над З.Дашкевічам, 9.11.2007 • Які плён даюць групы падтрымкі палітвязьняў? , 09.11.2007 • Хто парушае закон у справе Дашкевіча?, 6.11.2007 • Заўтра ў Шклове будуць судзіць Зьмітра Дашкевіча , 5.11.2007
XS
SM
MD
LG