Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: заяўкі на акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі


Міхал Карневіч, Горадня За апошнія два дні ў Гарадзенскі гарвыканкам падалі каля дваццаці заявак на правядзеньне пікетаў. На пікетах плянуюць патрабаваць вызваленьня ўсіх палітвязьняў у Беларусі.

Як паведаміў нашаму радыё сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель, пікеты плянуюць правесьці 25 лістапада — у дзень нараджэньня Аляксандра Казуліна.

Для пікетаў, са словаў Юргеля, у заяўках пазначылі толькі тыя месцы, што гарвыканкам прызначыў для масавых мерапрыемстваў. Сярод заяўнікаў сябры БХК, партыяў Аб’яднанай грамадзянскай партыі й Партыі камуністаў беларускай.

Нагадаю, што апошнія некалькі гадоў кіраўніцтва Гарадзенскага гарвыканкаму ніводнага разу не задавольвала заявак на пікеты ад прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі.
XS
SM
MD
LG