Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца судовы працэс над З.Дашкевічам


Радыё Свабода У шклоўскай папраўчай калёніі №17 сёньня раніцай пачалося чарговае паседжаньне на судовым працэсе над зьняволеным лідэрам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітром Дашкевічам. Яго судзяць за адмову сьведчыць супраць паплечнікаў.

Зноў, як і 6 лістапада, судовае паседжаньне было закрытым. У калёнію, акрамя адваката Дашкевіча Аляксандра Галіева, прапусьцілі толькі прадстаўнікоў АБСЭ. На суд не пусьцілі й бацьку Зьмітра Вячаслава Дашкевіча. Вячаслаў учора наведаў дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, але плёну гэта не дало.

Прыкладна 25 чалавек, прыхільнікаў Дашкевіча і журналістаў, стаяць каля ўваходу ў калёнію. Яны апранулі майкі “Свабоду Дашкевічу”. Іхздымае група Беларускага тэлебачаньня

Зьмітру Дашкевічу пагражае яшчэ шэсьць месяцаў зьняволеньня ў дадатак да тых году з паловай, якія яму летась далі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

• Хто парушае закон у справе Дашкевіча?, 6.11.2007 • Заўтра ў Шклове будуць судзіць Зьмітра Дашкевіча , 5.11.2007 • Які плён даюць групы падтрымкі палітвязьняў? , 09.11.2007
XS
SM
MD
LG