Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Андрэй Абранпольскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

АБРАНПОЛЬСКІ Андрэй Мікалаевіч, нар. 1924 у п. Любічы Рудзенскага р-ну Менскай вобл., беларус, са службоўцаў, нясконч. сярэд. адукац., не працаваў. Жыў: г. Барысаў, вул. Віленская 64. Арыштаваны 44.07.17. Асуджаны 44.09.04 судовым ворганам як член а/с "Саюзу беларускай моладзі" паводле арт. 76 КК БССР на 10 гадоў ППЛ, 5 гадоў паразы ў правох у Карлагу, Пясчанлаг. 92.07.24 справа пераглядалася Прэзідыюмам Менскага аблсуду. КГБ РБ 20983-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG