Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэнген пашырыцца 21 сьнежня


Радыё Свабода Міністры ўнутраных справаў Эўрапейскага Зьвязу прынялі рашэньне аб пашырэньні Шэнгенскай зоны ад 21 сьнежня. Да Шэнгенскай зоны далучаюцца 9 краін – новых сябраў Эўразьвязу: Вугоршчына, Польшча, Чэхія, Літва, Латвія, Эстонія, Мальта, Славакія і Славенія.

Паміж гэтымі краінамі і 15-цю цяперашнімі краінамі Шэнгенскай зоны ад 21 сьнежня адмяняецца памежны кантроль на моры і на зямлі, а рэжым пашпартнага кантролю у аэрапортах будзе дзейнічаць да 30 сакавіка наступнага году.

Кіпр, які далучыўся да Эўразьвязу у 2004 годзе, папрасіў пра адтэрміноўку цягам году.
XS
SM
MD
LG