Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Радзім Гарэцкі: “Мы і расейцы – зусім розныя”</B>


Аляксандар Уліцёнак, Менск Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня акадэмік Радзім Гарэцкі любіць запісваць свае назіраньні. Многія зь іх тычацца мэнтальнасьці беларусаў. Дык што прываблівае навукоўца ў нацыянальным характары і з чым ён ня можа зьмірыцца?

Уліцёнак: “У вас ёсьць кніжка з выдатным назовам: “Ахвярую сваім “я”…

Гарэцкі: “Беларусы настолькі слаба ставяцца да свайго “я” – раптам кажуць: “Ну, у нас у рускіх вось так вот!…” Праўда гіне ўвесь час…”

Уліцёнак: “Якія культурныя здабыткі з патрапіўшых у андэграўнд вам найбольш шкада?”

Гарэцкі: “Тую ж мову, якая цяпер у Чырвонай кнізе. Шкада многія нашыя архітэктурныя помнікі – зьнішчылі, разбурылі, занядбалі, а некалі ж Беларусь называлі краінай замкаў!”

Уліцёнак: “Што вас найбольш засмучае ў беларускай мэнтальнасьці?”

Гарэцкі: “Хвалімся талерантнасьцю, а яна часта пераходзіць ужо ў абыякавасьць. Потым – занадта мы цярплівыя. Ведаеце анэкдот пра рэакцыю людзей, якіх на цьвік саджалі непрыкметна? Толькі беларус тое моўчкі сьцярпеў, кажа: “А я думаў, так і трэба…” Далей – крыўдлівасьць і зайздрасьць. Вазьміце той самы БНФ: мэта адна, а паразуменьня знайсьці ня могуць”.

Уліцёнак: “А што ў беларускім характары вас радуе?”

Гарэцкі: “Таленавітасьць. І таму мы ўвесь час былі й застаемся донарамі культуры, навукі і гэтак далей для сваіх суседзяў”.

Уліцёнак: “Які “Майкрсофт” ні капні – паўсюль сваіх знойдзеш!”

Гарэцкі: “Так-так! Потым – беларуская працавітасьць. Агульнапрызнаная і дабрыня наша. Як і тое, што мы мірны народ”.

Уліцёнак: “А ці не падаецца вам, што беларусы мэнтальна хворыя на касмапалітызм ці наагул – на інтэрнацыяналізм?”

Гарэцкі: “Трошку ёсьць. Хапае тых, якія ўжо і мову забыліся. Але недзе ў глыбіні, у генах, жыве такое замілаваньне Беларусьсю, што ён увесь час: “Як там добра было!”, хоць тут жыў, можа, вельмі кепска”.

Уліцёнак: “Чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаў, палякаў, украінцаў?”

Гарэцкі: “Больш мяккія, больш памяркоўныя, больш добразычлівыя. Калі пачалі нядаўна (тыя ж расейцы, між іншым) рабіць генны зрэз, дык выявілася: мы – зусім іншыя”.

• В. Завадзкая пра ўзнагароджаньне Паўлічэнкі праваслаўным ордэнам: “Мне плюнулі ў душу”, 11.08.2007

• Радзім Гарэцкі: “Не тарашкевіцу цугляць трэба, а мову ратаваць!”, 7.11.2007 • Радзім Гарэцкі: “Ужо няведама, ці беларусы мы, ці не…”, 6.11.2007
XS
SM
MD
LG