Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: пракуратура паказала журналісту раздрукоўку ягоных размоваў па тэлефоне


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня ў пракуратуру выклікалі гарадзенскага журналіста Івана Романа. Пракурор прадставіў яму раздрукоўку тэлефонных размоваў з рэдакцыяй радыё Рацыя ў Беластоку. І на падставе гэтага задаў яму пытаньне ці не працуе ён без акрэдытацыі на замежным радыё.

У верасьні Івану ўжо выносілі папярэджаньне за супрацоўніцтва з замежным радыё без акрэдытацыі. Як і першы раз, Іван адмовіўся даваць паказаньні. А радыё Свабодзе ён паведаміў, што насамрэч не зьяўляецца карэспандэнтам радыё Рацыя. Але згодна з канстытуцыяй Беларусі, як грамадзянін час ад часу камэнтуе тыя ці іншыя падзеі ня толькі на радыё Рацыя, але і для іншых мэдыяў.

• Пракуратура папярэдзіла незалежных гарадзенскіх журналістаў, 03.09.2007
XS
SM
MD
LG