Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: кіраўнік апазыцыйнай партыі арыштаваны за сувязь з расейскімі спэцслужбамі


Радыё Свабода Напярэдадні прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі ўвёў у краіне надзвычайнае становішча на 15 дзён. 7 лістапада ў Тбілісі пры разгоне дэманстрацыяў апазыцыі з выкарыстаньнем вадамётаў і сьлезацечнага газу пацярпела каля 500 чалавек. Кіраўнік партыі “Свабода” Канстанцін Гамсахурдыя арыштаваны за сувязь з расейскімі спэцслужбамі.

У сталіцу краіны ўведзеныя армейскія часткі. Яны цалкам кантралююць ўсе ключавыя аб’екты. Забаронена правядзеньне акцый пратэсту ў форме мітынгаў і дэманстрацый. Уведзеныя абмежаваньні для сродкаў масавай інфармацыі. У прыватнасьці, забаронены заклікі да непадпарадкаваньня ўладам. Вяшчаньне тэлекампаніі “Імэдзі” прыпынена да скасаваньня надзвычайнага стану. Адзін зь лідэраў кіруючай партыі Гіга Бакерыя заявіў, што ўладальнік гэтай тэлекампаніі, вядомы бізнэсмэн Бадры Патаркацышвілі напярэдадні адкрыта заклікаў да зьвяржэньня прэзыдэнта Саакашвілі.

Прэзыдэнт Саакашвілі заявіў, што міністар замежных спраў Расеі, па сутнасьці, адкрыта падтрымаў апазыцыю, якая, на думку грузінскага лідэра, спрабуе дэстабілізаваць абстаноўку. Прэзыдэнт таксама заявіў, што ўжо апублікаваныя і на днях будуць апублікаваныя новыя доказы таго, што лідэры апазыцыі дзейнічалі ў змове з прадстаўнікамі расейскіх спэцслужбаў, якія, у сваю чаргу, дзейнічалі пад прыкрыцьцём расейскага пасольства.

Некалькі расейскіх дыпляматаў абвешчаны пэрсонамі нон-грата.

• Давід Какабадзэ: “Падзеі ў Тбілісі – гэта ўдар па дэмакратыі”, 7.11.2007 • У Тбілісі – надзвычайнае становішча, 7.11.2007 • Улады Грузіі ўжылі сілу, каб спыніць пратэсты ў Тбілісі , 7.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG