Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: на рынку “Цэнтральны” шукаюць міну


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня раніцай адміністрацыя рынку “Цэнтральны” у Гомелі загадала гандлярам тэрмінова пакінуць свае працоўныя месцы. У будынку зьявіліся міліцыянты і супрацоўнікі Гомельскага ўпраўленьня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

“Нікому з нас пакуль не патлумачылі прычыны гэтага аўралу”, – сказаў актывіст грамадзкай арганізацыі прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Аляксандар Рубчэня.

Прэсавы сакратар Гомельскага ўпраўленьня МНС Руслан Габрылёў патлумачыў, што на рынку “Цэнтральны” працуе цяпер група спэцыялістаў унутраных войскаў.

“Было папярэджаньне па тэлефону ад невядомай асобы пра ўсталяваную ўнутры будынка міну, – сказаў Руслан Габрылёў. – Праверка зойме 3-4 гадзіны”.
XS
SM
MD
LG