Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: на 15 дзён забаронена трансьляцыя ўсім, апроч грамадзкага ТБ


Радыё Свабода Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі на 15 дзён увёў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны. Пра гэта заявіў міністар міністар эканамічнага разьвіцьця краіны Георгі Арвэладзэ. На час дзеяньня рэжыму надзвычайнага становішча ўсім тэлекампаніям ды радыёстанцыям Грузіі, за выключэньнем Грузінскага грамадзкага тэлебачаньня, загадана спыніць інфармацыйныя выпускі.

Раней было аб’яўлена, што надзвычайнае становішча будзе дзейнічаць толькі у Тбілісі.

Паведамляецца, што 7 лістапада ў часе сутычак паміж паліцыянтамі і дэманстрантамі пацярпелі каля 500 чалавек. Паводле Міністэрства аховы Грузіі, у шпіталях застаюцца 115 чалавек, у тым ліку 15 паліцыянтаў. У эскаляцыі хваляваньняў у краіне ўлады абвінавачваюць Расею. Як заявіў прэзыдэнт Саакашвілі, расейскія спэцслужбы павялічылі сваю актыўнасьць у Грузіі. Некалькіх супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Тбілісі ўлады папрасілі пакінуць краіну.

Апазыцыйны тэлеканал “Imedi” сёньня ўвечары спыніў працу пасьля абвесткі, што спэцслужбы ўвайшлі ў рэдакцыю.

Давід Какабадзэ: “Падзеі ў Тбілісі – гэта ўдар па дэмакратыі” 7.11.2007 У Тбілісі – надзвычайнае становішча 7.11.2007 Улады Грузіі ўжылі сілу, каб спыніць пратэсты ў Тбілісі 7.11.2007
XS
SM
MD
LG