Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі – надзвычайнае становішча


Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Грузіі абвясьціў, што ў Тбілісі ўводзіцца надзвычайнае становішча.

Тысячы дэманстрантаў пратэстуюць супраць уладаў шосты дзень, сёньня раніцай паліцыя пачала разгон дэманстрантаў.

Грузінская паліцыя ўжыла сьлезацечны газ, дубінкі і вадамёты для разгону дэманстрацыяў апазыцыі каля парлямэнта ў Тбілісі.

Процістаяньне паліцыі і трох тысяч дэманстрантаў працягваецца дасюль, тэлеканалы перадаюць наўпроставую трансьляцыю з вуліц Тбілісі, дзе паліцыя зьбівае дэманстрантаў.

Міністар аховы здароўя Давід Ткешэлашвілі паведаміў, што 250 чалавек шпіталізаваныя.

Апазыцыя патрабуе адстаўкі прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі і датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі зьвінаваціў Расею ў эскаляцыі хваляваньняў у Грузіі. Саакашвілі заявіў у вечаровым выступе па тэлевізіі, што расейскія спэцслужбы павялічылі сваю актыўнасьць у Грузіі. Некалькіх супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Тбілісі ўлады папрасілі пакінуць краіну.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў адхіліў абвінавачваньні з боку прэзыдэнта Грузіі на адрас Расеі і назваі іх “палітычнай безадказнай правакацыяй”.

Апазыцыйны тэлеканал “Imedi” сёньня ўвечары спыніў працу пасьля абвесткі, што спэцслужбы ўвайшлі ў рэдакцыю.

Апошняя хвіліна тэлеэфіру "Imedi":



Улады Грузіі ўжылі сілу, каб спыніць пратэсты ў Тбілісі, 7.11.2007
XS
SM
MD
LG