Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: прадстаўнікам ПКБ не далі слова на камуністычным мітынгу


Радыё Свабода, Віцебск Як паведаміў старшыня гарадзкой арганізацыі ПКБ Мікалай Селівашка, напярэдадні гарадзкія ўлады адмовілі партыйцам у правядзеньні акцыі да 90-х угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі. У адмове было пазначана, што 7-га лістапада з гэтае нагоды будзе праходзіць агульнагарадзкі мітынг.

Сёньня на гарадзкой імпрэзе, якая праходзіла на плошчы Леніна, перад прысутнымі выступалі пераважна запрошаныя сябры КПБ і БРСМ. Спадар Селівашка таксама паспрабаваў запісацца ў выступоўцы, каб выказаць сваё стаўленьне да адмены ільготаў, што, на ягоную думку, мусіла вельмі хваляваць прысутных на мітынгу пэнсіянэраў і ветэранаў. Але вядучы, супрацоўнік гарвыканкаму Павал Лосіч не дазволіў выступаць прадстаўніку "апазыцыйных камуністаў".

Сьвяткаваньне 90-х угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, 7.11.2007, Віцебск
Мітынг да ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі быў нешматлюдны

Тым часам міліцыянты, якія ахоўвалі правапарадак падчас імпрэзы, заўважылі, што ў натоўпе распаўсюджваюць газэту "Товарищ". Вырашыўшы, што гэта нейкае нелегальнае выданьне, яны затрымалі распаўсюднікаў з ПКБ. Аднак, паглядзеўшы, што газэта мае належныя выходныя дадзеныя, усіх адпусьцілі.

Сьвяткаваньне 90-х угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, 7.11.2007, Віцебск
Міліцыянты затрымалі распаўсюднікаў газэты "Товарищ"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG