Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця на Свабодзе – Руся, вакалістка гурту Indiga


Радыё Свабода Сёньня ад 10.00 да 10.30 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць вакалістка папулярнага гурту Indiga Руся. Пытаньні можна задаваць ужо цяпер: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадарыняй Русяй.

Яна нарадзілася 15 сакавіка 1980 году ў мястэчку Церахоўка на Гомельшчыне. Марыць адыграць там вялікі канцэрт. У ліпені 2003 году гурт Indiga перамог на рок-фэсьце “Басовішча”, а ў лютым 2006 году Руся атрымала рок-карону і тытул рок-князёўны на дзясятай "Рок-Каранацыі". Якія бліжэйшыя пляны рок-зоркі? Вельмі нават простыя і надзвычай важныя:

"Я, на жаль, рэдка бываю дома, ад чаго страшна сумую й пакутую. Таму вось на гэтыя выходныя еду наведаць сваю сям’ю: матулю, браціка, сястрычак. І раю вам рабіць гэта як мага часьцей!"- кажа Руся
XS
SM
MD
LG