Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – журналіст "Товарища" Мікалай Тоўсьцік


Радыё Свабода Сёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе журналіст газэты апазыцыйнай Партыі камуністаў Беларускай "Товарищ" Мікалай Тоўсьцік.

Сярод іншага ён раскажа пра рэакцыю на свой гучны артыкул з крытыкай прыватызацыі кампаніі мабільнай сувязі "МЦС" (гандлёвая марка "Velcom") і пракамэнтуе апытаньне сярод гарадзенцаў, якія гавораць, што для іх значыць дата 7 лістапада?

"Начныя досьледы" сёньня пра разьвіцьцё рынку паслуг мабільнай тэлефоннай сувязі ў Беларусі. Жыхары Магілёву раскажуць, чаму аддалі перавагу таму ці іншаму апэратару.

Апрача таго ў "Начной Свабодзе" пра Дні беларускай культуры ў Францыі, якія сёньня пачынаюцца ў Парыжы выставай і прэзэнтацыяй новай кнігі Артура Клінава, што пакуль выйшла толькі па-француску і па-нямецку; рэпартаж з новых станцыяў менскага мэтро і віншаваньні беларускай службе Радыё Швэцыя з трэцімі ўгодкамі яе першага выхаду ў эфір.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў далей апавядае пра гурт "Песьняры", а ў "Начной чытанцы" гучыць проза менскай літаратаркі Наталкі Бабінай.

Пасьля 23-й гадзіны: агляд лістоў слухачоў, "Падарожжа Свабоды" ў горад Бабруйск Магілёўскай вобласьці, "Экспэртыза Свабоды" пра тое, чаму юбілей Кастрычніцкага перавароту сьвяткуецца ў Беларусі так сьціпла, і запіс адказаў сьпявачкі гурту "Indiga" Русі на пытаньні ўдзельнікаў онлайн-канфэрэнцыі на нашым сайце.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце:
XS
SM
MD
LG