Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцы: “Дый гэта й ня сьвята зусім — гэта празьнік проста”


Радыё Свабода, Горадня Сёньня дзяржаўнае сьвята — Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі. Ці будзе вы адзначаць яго?

Не зважаючы на выходны дзень, у Горадні працягвае працаваць кінагрупа з Расеі, што здымае фільм пра каштоўнасьці, якія Напалеон вывез з Масквы. І зараз я зьвярнуся з пытаньнем наконт Дня кастрычніцкай рэвалюцыі да рэжысэра.

Спадар: “У нас у Расеі няма такога сьвята”.

Карэспандэнт: “Але цяпер вы знаходзіцеся ў Беларусі — ці будзеце яго адзначаць?”

Спадар: “А як адзначаць? У нас сёньня працоўны дзень, мы працуем. У нас дванаццаць гадзінаў працоўны дзень, нам адзначаць няма калі, нават каб мы хацелі”.

Карэспандэнт: “А вы ці будзеце адзначаць гэтае сьвята?”

Малады спадар: “Не, ня будзем, для нас гэта проста выходны, будзем адпачываць”.

Спадар: “Шчыра кажучы, я трошку падзабыў гэтае сьвята. Хаця я жыў калісьці ў Савецкім Саюзе, і я памятаю гэтае сьвята, і нейкія асацыяцыі ёсьць, але сапраўды адзначаць яго ня буду”.

Малады спадар: “Мы едзем на дачу сям’ёю, каб адпачыць, мы не адзначаем яго”.

Сталы спадар: “Асабіста я адзначаю яго — знайду сабе сёньня таварышаў, блізкіх па духу, у перакананьнях”.

Спадарыня: “У мяне выходны сёньня, хачу адпачыць. Напэўна, ня той ужо ўзрост, каб сьвяткаваць”.

Малады спадар: “Проста выходны, добрае надвор’е, адпачнем”.

Спадар: “Ды гэтае сьвята засталося ў мінуўшчыне, і ніхто яго не адзначае, мне здаецца. Яно як бы аджыло. Дый гэта й ня сьвята зусім. Сьвята, гэта — рэлігійнае нейкае сьвята, а гэта празьнік проста”.

Малады спадар: “Ніколі не адзначалі, але ведаем, што такое сьвята ёсьць”.

Спадар: “Напэўна, буду адзначаць, бо я ў гэты дзень якраз ажаніўся дваццаць тры гады таму”.

Карэспандэнт: “А што на першым месцы для вас — гадавіна вясельля?”

Спадар: “На першым месцы, хутчэй за ўсё, яна”.

Спадар: “Я й раней, пры савецкай уладзе, яго не адзначаў, і цяпер ня буду, напэўна. Сёньня папросту выходны дзень, а як сьвята — то не”.

Карэспандэнт: “А якія сьвяты вы адзначаеце?”

Спадар: “Такія, больш праваслаўныя, Новы год яшчэ, вось і ўсё”.

Малады спадар: “Ды не, канечне, што гэта за сьвята?”

Спадар: “Не, мы адзначаць ня будзем дакладна, я гэта ўвогуле сьвятам не лічу”.

Карэспандэнт: “Канкрэтна вы будзеце адзначаць гэтае сьвята?”

Маладая спадарыня: “Вядома, абавязкова, у маёй дачкі сёньня дзень нараджэньня, ёй два гадкі”.

Карэспандэнт: “Дык усё ж на першым месцы для вас дзень нараджэньня дачкі?”

Маладая спадарыня: “Так”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG