Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні ў Салігорску ля помніка Леніну


Севярын Квяткоўскі Група маладафронтаўцаў разгарнула расьцяжку з надпісам “Камунізм – пад трыбунал” ў момант, калі кіраўніцтва салігорскага выканкаму ўскладала кветкі да помніку Леніну.

Затрыманых братоў Ільлю ды Івана Шылаў, а таксама Хрысьціну Самойлаву завезьлі ў райаддзел міліцыі. Усе трое непаўналетнія. На знак салідарнасьці з затрыманымі група моладзі зладзіла акцыю ля будынку міліцыі.

Да помніка Дзяржынскаму ўсклалі вянок з калючага дроту са стужкай з надпісам “Ахвярам палітычных рэпрэсіяў. 1917-1991. 1994-2007”. Міліцыянты затрымліваюць Ільлю Шылу

Хрысьціну Самойлаву затрымлівае міліцыянт

Затрымліваюць Івана Шылу

"Камунізм - пад трыбунал" Фота Паўла Батуева
XS
SM
MD
LG