Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мартыралёг свабоды": Міхал Яхневіч


Радыё Свабода

ЯХНЕВІЧ Міхал Пятровіч, нар. 1880 у м. Грозава Капыльскага р-ну БССР, беларус, з духоўнага саслоўя, сярэд. адук., бухгалтар Інстытуту прамысловасьці. Жыў: Менск, вул. Камсамольская 56, кв. 2. Арыштаваны 38.07.30. Асуджаны 38.11.01 «тройкай» як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР 10 дет ППЛ у Цемлаг НКВД СССР. 40.04.23 памёр у ППЛ. 59.02.26 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 13869-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы ўзгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG