Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь ў рэйтынгу свабоды прэсы займае 151-е месца са 169


Радыё Свабода Міжнародная журналісцкая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” апублікавала чарговы ўсясьветны рэйтынг свабоды прэсы.

Рэйтынг складзены паводле вынікаў апытаньня сярод 14 арганізацыяў, якія абараняюць свабоду слова ва ўсім сьвеце, а таксама незалежных журналістаў, дасьледчыкаў і праваабаронцаў з розных краінаў сьвету. Экспэрты адказалі на 50 пытаньняў, якія датычацца свабоды прэсы. Усяго ў рэйтынгу прадстаўленыя 169 краін. Беларусь займае 151-е месца і адносіцца да краін з найгоршымі паказчыкамі. Сытуацыя ў Беларусі і Расеі не палепшылася, тут па-ранейшаму цяжка працаваць журналістам,– канстатуе арганізацыя. У 2005 годзе ў рэйтынгу арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” Беларусь займала 152-е месца.

Больш нізкія месцы сярод постсавецкіх краін маюць Узбэкістан і Туркмэністан. На апошнім 169-м месцы знаходзіцца Эрытрэя. Найлепшыя паказчыкі ў галіне свабоды слова маюць Ісляндыя, Фінляндыя, Нарвэгія ды Эстонія.

• Беларусь на 186-ым месцы ў рэйтынгу свабоды прэсы (сьпіс), 03.05.2007 • Tagesspiegel: сытуацыя са СМІ ў Беларусі пагаршаецца далей, 21.10.2005
XS
SM
MD
LG