Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 6 лістапада


Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

Блогер l_u_f_t у суполцы адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты Міністэрства юстыцыі не падтрымалі рашэньня Менгравыканкаму аб перайменаваньні шэрагу вуліцаў у Менску: “Вось іншая справа, калі на просьбу вэтэранаў цэнтральныя праспэкты пераймяноўваюцца!”

artureg перасьцерагае: “Калі да ўлады прыйдуць апазыцыянэры і пачнуць актыўна пераймяноўваць вуліцы назад, дык я пачну партызанскую вайну. Я ад перайменаваньня цэнтральных праспэктаў яшчэ не адышоў”.

Гэтая ж тэма – адна з асноўных у сёньняшніх камэнтарох на сайце газэты . Будзін піша: “Зь іншага боку, у Чырвонага касьцёлу ёсьць магчымасьць у далейшым трапіць на вуліцу Вайніловіча, а не суседнічаць зь ёй. Савецкая вуліца пасьля рэканструкцыі плошчы сягае толькі да пэдынстытуту”.

Слупок: “А вось праспэкт Машэрава перайменавалі, і ніякага абмеркаваньня не было. Правільна гадоў 70 таму Максім Танк напісаў: “...а найгорш гэта юды свае”. Нават калі цяпер гэтыя юды ўсяго толькі мін’юстаўскія чыноўнікі”.

АК: “Да чаго ж паскудныя гэтыя чынушы. Проста шохi, шасьцёркi”.

Дзядзька Ляксей: “Вуліца Каліноўскага ў Менску, там, дзе яна ёсьць цяпер, – гэта зьдзек, бо вуліцы зь імем Кастуся павінны быць галоўнымі праспэктамі”.

На форум парталу актыўна абмяркоўваецца навіна пра тое, што ў складзе Рады бясьпекі Беларусі застаўся адзін памочнік прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы – Віктар Лукашэнка.

qwest81: “Зараз пачнецца закулісная вайна за сфэры ўплыву :) Апазыцыя між сабой грызецца, улада між сабой грызецца... Час браць уладу ў рукі”.

sani-lin: “Добры пачатак. Прапаную бацьку прызначыць сваю жонку міністрам адукацыі, маці – міністрам аховы здароўя, яшчэ аднаго сынка – міністрам фінансаў! Тады можна будзе сьмела мяняць словы “Господин” Прэзыдэнт на Яго Вялікасьць”.

burk001: “Ужо ўсе разьбегліся? Неяк хутка, і не папярэдзілі... Наша бясьпека ў небясьпецы!”

Король Лев: “Сямейны бізнэс — правіць краінай. III Лукашэнка А.Р. Усё ў строгай адпаведнасьці з 720-м указам – толькі сямейнікі”.

На народных навінаў Віцебску Натальля Партоліна апавядае:

“Пачынаючы зь сёньняшняга дня ў Полацку адкрылася прыватная экспазыцыя “Эпоха Леніна”. Пад выставачныя залі мясцовы калекцыянэр Мікалай Панкрат аддаў частку свайго ўласнага дому... Цяпер у калекцыі Панкрата больш за чатырыста скульптур — выяваў Леніна. Яны рознага памеру, выкананыя з розных матэрыялаў. Скульптуры ўяўляюць зь сябе кананічныя бюсты, якія паказваюць маленькага Валодзю Ўльянава, Леніна, які ідзе, сядзіць, стаіць… Мікалай Панкрат заўважыў цікавую дэталь: у залежнасьці ад таго, на тэрыторыі якой рэспублікі ставілі фігуру Ільліча, рысы твару Леніна зьмяняліся. Ільліч мог быць і казахам, і грузінам, і тувінцам”.

Сяргей на сайце у сувязі з адкрыцьцём у Менску дзьвюх новых станцыяў мэтро піша: “Цікавую павесілі ў вагонах мэтро новую схему, якую можна назваць “знайдзі памылкі”. Я знайшоў 5 штук... А можа Менсктранс наладзіць гульню “знайдзі памылку – хто больш”?”

На сайт гурту сёньня зьявілася такая інфармацыя: “20 лістапада група выпусьціць першы ў сваёй гісторыі беларускамоўны дыск, які атрымаў назву “Адлегласьць”. Яго канцэртная прэзэнтацыя адбудзецца 2 сьнежня ў менскім “West World Club”. На кампакт-дыску прадстаўлены 11 песень. Сярод іх шэсьць зусім новых запісаў, у тым ліку загалоўная песьня выдадзенага нядаўна інтэрнэт-сынглу “Беларускае золата”. Уладзімер Пугач прызнаецца: “Ідэя выпусьціць дыск на беларускай мове зьявілася некалькі гадоў таму, але мы хацелі зрабіць ня проста зборнік з усяго запар, а нешта больш самастойнае і значнае”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG