Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ленін у Полацку: гіпсавы, бронзавы, тэракотавы


Радыё Свабода Сёньня ў Полацку адкрыўся першы ў горадзе прыватны музэй. Ён завецца “Эпоха Леніна” і ўяўляе сабой збор скульптурных выяваў Леніна — розных памераў і з самых размаітых матэрыялаў.

Калекцыю гэтую восем гадоў зьбіраў мясцовы калекцыянэр Мікола Панкрат.

Музей месьціцца ў прыватным доме, які калекцыянэр адпаведным чынам пераабсталяваў.

Апрача выяваў правадыра ўсясьветнага пралетарыяту, якіх тут больш за чатырыста, у экспазыцыі знайшлі сваё месца й бюсты прадстаўнікоў так званай ленінскай гвардыі — Сталіна, Дзяржынскага, Кірава, Варашылава.

Калекцыю спадар Панкрат камплектаваў выключна за ўласныя грошы, і цяпер кожны палачанін мае магчымасьць наведаць музэй і на ўласныя вочы падзівіцца неверагоднай колькасьці ленінскіх галоваў.

Паводле калекцыянэра, экспазыцыя дэманструе толькі частку калекцыі, і з часам музэйныя плошчы будуць пашыраныя. Полацак, 06.11.2007. Экспазыцыя прыватнага музэю “Эпоха Леніна”
Экспазыцыя прыватнага музэю “Эпоха Леніна” ў Полацку

Рэпартаж аб адкрыцьці музэю “Эпоха Леніна” слухайце ў ранішнім эфіры 7 лістапада.
XS
SM
MD
LG