Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта не па-хрысьціянску — сьведчыць супраць сваіх сяброў”


Радыё Свабода, Горадня Лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча судзяць за тое, што ён адмовіўся даваць паказаньні супраць сябра з арганізацыі. Што вы думаеце пра суд над Зьмітром Дашкевічам? Ці маглі б сьведчыць супраць сяброў?

Маладая спадарыня: “У 1937 годзе шмат з каго выбівалі паказаньні, і людзей садзілі за краты, расстрэльвалі, таму я лічу, што гэта даволі мужны крок з боку Дашкевіча. Хаця ў 1937-м расстрэльвалі таксама тых, хто не даваў ніякіх паказаньняў. Аднак фармальна яны сёньня могуць судзіць Дашкевіча, таму яны й чапляюцца да яго”.

Малады спадар: “Ды ў гэтай краіне ўвогуле няма свабоды, няма выбараў, нічога няма. А наш урад — гэта як бы не зусім наш урад. Гэта маё меркаваньне”.

Маладзён: “У нашай краіне, на мой погляд, шмат падобных рэчаў чыніцца. Я думаю, што трэба нешта мяняць. Але тых, хто спрабуе гэта, садзяць за краты, і ўлады стараюцца трымаць іх чым далей. Гэта несумленна, я б сказаў: чалавек спрабуе зрабіць нешта для сваёй краіны, а яго ў турму. Гэта ненармальна”.

Шаснаццацігадовы хлопец: “Найлепш, вядома, заўжды гаварыць праўду. Паводле законаў дзяржавы, калі ты адмаўляесься даваць паканьні, не дапамагаеш сьледзтву, гэта процізаконна. Трэба заўжды дапамагаць сьледзтву”.

Студэнт: “Гэта нагадвае 1930-я гады. Ня можа радаваць той факт, што прыгнятаюць моладзевых лідэраў. Таму я лічу, што ўсё-такі не зусім правільна судзіць за гэта Дашкевіча”.

Ягоны сябра: “Я лічу, што гэта палітычныя гульні. Павінен быць БРСМ, але і павінны быць іншыя арганізацыі. Хутчэй за ўсё, гэта няправільна — судзіць лідэра “Маладога фронту”.

Спадар: “Натуральна, што мы ня можам вяртацца ў 1937 год, гэта быў страшны час для ўсёй нашай былой краіны, а тым больш для Беларусі. Чалавек мае права на ўласнае меркаваньне і на тое, каб яго абсалютна свабодна выказваць”.

Малады спадар: “Ясна, што яго судзяць за пераканьні. Вы ж ведаеце, які цяпер у Беларусі рэжым. Ня дзіва, што камуністычная ўлада, яна нічога новага не прыдумала, як судзіць шчырых беларусаў, адданых сваёй радзіме. Суд у нас няшчыры, спадзявацца на справядлівасьць не даводзіцца, яго хочуць папросту зламаць. Я сам праваслаўны, і я лічу, што гэта не па-хрысьціянску — сьведчыць супраць кагосьці, тым больш супраць сваіх сяброў”.

• Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, 19.02.2007

• Суд над Зьмітром Дашкевічам будзе без грамадзкасьці?, 6.11.2007 • Зьмітра Дашкевіча будзе судзіць судзьдзя Кашкіна, 18.10.2007 • Завяршылася сьледзтва ў другой крымінальнай справе З.Дашкевіча, 12.10.2007

У інтэрнэце адкрыўся сайт Свабоду Дашкевічу!
XS
SM
MD
LG