Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Яны жывуць, а народ пакутуе"


Радыё Свабода Вашыя тэлефанаваньні 5 лістапада

Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні й прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым.

Мы ўводзім прыз — падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкоў на Свабоду”.

Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.


Спадар: “Скажыце, чаму вас ніколі не чутно ні раніцай, ні вечарам?! А Вы ўсё кажаце, падзяліцеся. Вось прыехаў Зюганаў, назьбіралася зноў, хочуць савецкую ўладу будаваць. Хочуць выносіць заводы за межы гораду. Гэта 300 гектараў. А дзе ён будзе тады Дажынкі сьвяткаваць, калі ня будзе ўраджаю, забудуе ўсю зямлю будынкамі, стадыёнамі. І выступалі з Акадэміі навук. Дык што, калі большая ўраджайнасьць, то горш жыць павінны?!

Мы ж крычым, што кошты падымаюцца. А чаму падымаюцца кошты? Таму што не хапае прадукцыі. Нас 10 мільёнаў. Ён крычыць: “Прыяжджайце, у нас хопіць працы і харчоў”. Дзе тыя харчы?! Сваім не хапае ні працы, ні харчоў. Колькі ўжо можна языком малоць? Ёсьць у яго розум ці няма?! Для чаго Ленін зрабіў рэвалюцыю? Напэўна, ён забыў для чаго. Калі б ён памятаў і ведаў гісторыю чалавецтва, ён бы такога не рабіў і наш урад. А то яны жывуць, а народ пакутуе”.

Спадарыня: “На Марш Свабоды не прыехала. Не было грошай. Соткі і тыя адабралі за тое, што гавару па Радыё Свабода. Так сказаў сын Крамка. Адняць. Хай больш гаворыць. Так робяць хвалёныя лукашэнкі, крамкі. Усяго Вам найлепшага”.

Уладзімер, Навагрудак: “Я тут пачуў, як грамадзкі рэдактар выступаў за агульнае, то бок грамадзкае пакаяньне, і адкідваў закон пра люстрацыі. А ўсё разам гэта гучала, як “ударылі па левай, падстаў правую”. Толькі забыў рэдактар працяг парабалы, а ён наступны: “калі цябе ўдарылі па левай шчацэ, то падстаў правую, але ня дай ён ударыць”. Вось так. Акрамя таго, мой жыцьцёвы досьвед і дылетанцкія, па-сутнасьці, веды падказваюць, што пакаяньне ёсьць рэч абсалютна індывідуальнае і інтымнае дзейства.

А вось асуджэньне як абавязковае сьледзтва пакаяньня ёсьць абавязковым працягам шчырага пакаяньня, бо, як казаў Астап, “асуджэньне – гэта разбор палётаў,” то бок разуменьне прычынаў і умоваў факта, які асуджаецца, з мэтаю выпрацоўкі імунітэту ад рэцыдываў будучага глупства. А, значыць, асуджэньне павінна быць грамадзкім, то бок усеагульным, як яго вынік. Магчыма, прыняцьце закону аб люстрацыях. Бо, паўтаруся, якім судом судзіце, такім і будзеце асуджаны. Гэтага патрабуе ня толькі паняцьце справядлівасьці, але, лічу, такое пакараньне індывідуальная прышчэпка для канкрэтнага і прыклад для кожнага”.

Леанід Пліско, Гомель: “Учора я быў у Менску на Сацыяльным маршы. І на абочыне шашы я пабачыў прыгожую сьветлавалосую дзяўчыну з маленькай дзяўчынкай. У іх руках быў партрэт Аляксандра Казуліна, а ўнізе подпіс: “Свабоду Казуліну!” Я ня мог не падыйсьці. Гэта была дачка Казуліна. Я толькі змог сказаць, што ў турме сядзіць ня той, каму належыць. У мяне на вачах навярнуліся сьлёзы, што мы, сьмелы беларускі народ дапусьцілі такую несправядлівасьць у адносінах да Казуліна. Свабоду Казуліну! Жыве Беларусь!”

Людміла Георгіеўна, пэнсіянэрка, Менск: “Неаднаразова прыходзіцца чуць пар тое, што зь беларускіх ВНУ адлічваюць за іншадумства студэнтаў, у тым ліку і выдатнікаў. У сувязі з гэтым, хочацца нагадаць Аляксандру Рыгоравічу, гісторыку па адукацыі, добра вядомы гістарычны факт, а менавіта: у канцы 19 стагодзьдзя з Казанскага ўнівэрсытэту быў выключаны студэнт-выдатнік Ульянаў Уладзімер Ільіч. І да чаго гэта прывяло? А прывяло гэта да Вялікай Сацыялістычнай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Задумайцеся над гэтым, Аляксандр Рыгоравіч. А то можа здарыцца так, што да таго, як падрасьце Ваш самы малодшы сын, перадаваць яму будзе ўжо няма чаго”.

Спадар: “Паважаная “Свабода,” я рашуча падтрымліваю праведзеныя ў Менску Эўрапейскі і Сацыяльныя маршы. Каб я меў магчымасьць, я б абавязкова паўдзельнічаў у іх. Але я мяркую, што такія маршы трэба праводзіць ня толькі ў Менску, але і ў абласных гарадах, а таксама ў буйных раённых гарадах, каб як мага больш людзей магло паўдзельнічаць у іх”.

Спадар: “Я лічу, што камунізм - гэты пячорны, савецкі, на сьвеце нікому не патрэбны. Для працавітых людзей ён наагул непрымальны. Паглядзіце, за 70 гадоў яго існаваньня. Ён быў пабудаваны без падмурку і бяз даху. І ён разваліўся, ператварыўся ў пыл. І савецкая ўлада – гэта “сіні туман пахож на абман”. Ветрам раздула, і яго ўжо ня відаць. Але Богам прадугледжана, каб кожная жывая істота мела асабістую ўласнасьць. Нават у лесе воўк зь лісою не жывуць у адной хаце, а маюць асабістую ўласнасьць – сваю хату. А камуністы хацелі, каб у гэтай камуналцы казарменнай людзі жылі разам.

Такое жыцьцё падабаецца толькі гультаям, п’яніцам і злодзеям. І яшчэ гэтым галоўным камуністам хочацца, каб людзі жылі каля такога карыта, каб зноў людзі на іх працавалі за працадні, а самі стаялі ў чарзе па хлеб. Паглядзіце, што ў Расеі робіцца. Там уся зямля зарасла травою, і ніхто ня хоча працаваць. А хто ў гэтым вінаваты? Гэта ўсё родная партыя, савецкая ўлада выхвала нас. Вось і думайце, таварышы-камуністы. Яшчэ хочуць сьвяткаваць 7-га лістапада ў Менску. Забудзьцеся. Тое больш ня вернецца, як і маладосьць наша”.

Спадар: “Апытаньне “Начной Свабоды” пра кампэнсацыю згубленых укладаў напомніла мне ўжо далёкі 94-ы год, калі кандыдат на прэзыдэнта, дэпутат Лукашэнка грамчэй за усіх крычаў і больш за ўсіх абяцаў. У прыватнасьці, ён абяцаў цягам 2-3 год вярнуць згубленыя ўклады. Я не галасаваў за Аляксандра Рыгоравіча, таму што нельга верыць тым, хто грамчэй крычыць і больш за ўсіх абяцае. Гэта старая ісьціна. На жаль, тады я аказаўся ў меншасьці. За тое цяпер пераканаўся ў сваёй праваце. Пайшло ўжо 13 год, а пра кампэнсацыю ўкладаў – поўная цішыня”.

Сталы слухач: “Я хачу сказаць наконт акцыяў апазыцыі. Яны вельмі слабенькія. І чаму? Таму што яны ня ставяць тыя пытаньні, якія жыцьцёва важныя для людзей. Нават Сацыяльны, які, як яны кажуць, па льготам. Можа, і трэба перагледзець. Можа, насамрэч трэба адраснасьць… Чаму б не? Раней жа не было ніякіх льгот, хоць і жылі вельмі і вельмі бедна. Трэба абдумана. А вось што трэба перагледзець: словы Лукашэнкі “ў турму” і “ў кайданкі”. Усе турмы забітыя імі. 80 % можна без “турму” і без канфіскацыі. Ва ўсе дакумэнты гэта слова суне. Навошта? Людзі і так жабракі. А ў іх яшчэ і апошняе забіраюць. Ёсьць дзесяткі і сотні іншых пакараньняў”.

“Я хачу падтрымаць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, дзе ён выказаў свае ёмкія прапановы на паседжаньні вучоных нашай рэспублікі. Слушна ўсё, гэта даўно трэба было зрабіць, але гэта другое пытаньне. Дакладна, па ўсіх пытаньнях навука павінна служыць. Шкада толькі, што не зрабіў высновы арганізацыйныя. А менавіта. Вось 35 гадоў таму чалавек абараніў дысэртацыю кандыдацкую “дзе коску лепш паставіць”. І вось ён 35 год атрымлівае надбаўку за кандыдата. Ці ў эканоміцы. Абараніў дысэртацыю 30, 40, 25 год таму. І ўжо шматкроць гэта тэма дысэртацый паўтаралася ў іншых. І іншыя абаранялі па такім жа пытаньні. Нічога новага прыдумаць не маглі. Дык вось павінен быць стымул. Плаціць трэба гэтыя дабаўкі за кандыдацкія і доктарскія. Тады, калі чалавек ня проста заснуў з гэтым заробкам і дабаўкай, а калі ён далей спрабуе зрабіць нешта. Тое самае і ў тэхніцы. Тут трэба капітальна папрацаваць. Іначай, абараніў, папрацаваў, пабегаў, высьветліў…”

Спадарыня: “Заўтра бальшавікі ладзяць сьвята бальшавіцкае. Гэта ня сьвята, а смутак для людзей. Мы яго не сьвяткуем, а думаем, што гэта больш наш. І каб можна было людзям узяць у рукі бел-чырвона-белыя сьцяжкі і выйсьці, і выкрыкваць “Нам камунізм не патрэбен!”, “Мы – Эўропа!” і “Мы Вашага сьвята не прызнаем”. Ведаюць, што Беларусь свабодная, а ўсё роўна свае сьвяты ладзяць. Учора Цімашэнка сказала, што войска ня будзе ва Ўкраіне, а хлопцы будуць хадзіць вучыцца па кантракце. Гэта ж шчасьце! Гэта ж здароўе для іх і для бацькоў! Я такая радасная была ўвесь вечар, думала: і ў нас такое будзе хутка. А пры савецкай уладзе старэйшыя хлопцы малодшых білі. Прыходзяць з войску ўсе з хворай нэрвовай сыстэмай, зьбівалі іх там. Ой, думаю, і мы дачакаем другога перавароту”.

Спадар: “ПрывУ чым розьніца паміж ПКБ і КПБ, бо ў іх аднолькавая мэта – будоўля чалавечага раю – камунізм?”
XS
SM
MD
LG