Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Мартыралёг Свабоды". Андрэй Марозаў


Радыё Свабода

МАРОЗАЎ Андрэй Васілевіч, нар. 1907 у в. Жукава Дрысенскага р-ну Віцебскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., рабочы ст. Хохласава ў в. Красная Горка Дрысенскага р-ну. Арыштаваны 37.12.10. Асуджаны 38.01.21 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент латвійскай разьведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны 38.02.19 у г. Менск. 89.08.25 справа пераглядалася Вайсковай пракуратурай ЧБВА. УКГБ Віцебскай вобласьці



***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы ўзгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG