Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня 80 гадоў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня на сядзібе Партыі БНФ пачала працу навукова-практычная канфэрэнцыя, прысьвечаная 80 угодкам утварэньня Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі.

"Заўтра камуністы ўсяго сьвету будуць сьвяткаваць 90-гадавіну свайго камуністычнага перавароту. Тае рэвалюцыі, якая прывяла да стварэньня самай страшнай за ўсю гісторыю чалавецтва таталітарнай сыстэмы. Якраз паміж 70-годзьдзем сталінскіх рэпрэсій і 90-годзьдзем бальшавіцкага перавароту 6 лістапада дата нараджэньня партыі, якая была беларускім адказам на гэтае зло. І мала таго сёньняшняе 6 лістапада мае яшчэ адно нечаканае вымярэньне –менавіта на гэты дзень прызначаюць суд над Зьміцерам Дашкевічам, адным з сяброў аргкамітэту па аднаўленьні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, лідэрам беларускай моладзі”, – заявіў сваім выступе падчас адкрыцьця канфэрэнцыі Павал Севярынец.

Цяпер хрысьціяне розных канфэсіяў аднаўляюць БХД. Арганізацыйны камітэт БХД ладзіць сёньня навукова-практычную канфэрэнцыю. У ёй удзельнічаюць сьвятары, вернікі, навукоўцы, актывісты.

Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя ў міжваенны час адстойвала беларускую незалежнасьць, дэмакратычныя каштоўнасьці й хрысьціянскія прынцыпы ў палітычным і грамадзкім жыцьці Заходняй Беларусі.

Лідэры БХД – Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Фабіян Абрантовіч, Ян Пазьняк за сваю дзейнасьць сталіся ахвярамі камуністычнага і фашыстоўскага рэжымаў. Гісторыя БХД замоўчвалася ў савецкія часы.

Удзельнікі канфэрэнцыі сьпяваюць гімн “Магутны Божа Удзельнікі канфэрэнцыі сьпяваюць гімн “Магутны Божа”

З вітальным словам выступіў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка З вітальным словам выступіў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка

Выступ аднаго зь лідэраў сацыял-дэмакратаў Мікалая Статкевіча Выступ аднаго зь лідэраў сацыял-дэмакратаў Мікалая Статкевіча

• Суд над Зьмітром Дашкевічам адклалі да 9 лістапада”, 6.11.2007
XS
SM
MD
LG