Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь засыпле цэмэнтам?


Уладзімер Глод, Менск Да канца сёлетняга году вытворчыя магутнасьці беларускіх прадпрыемстваў у Касьцюковічах і Крычаве, якія выпускаюць цэмэнт, дадаткова павялічыцца на 400 тысячаў тон. Пра гэта сёньня заявіў на паседжаньні прэзыдыюму беларускага ўраду міністар архітэктуры і будаўніцтва краіны Аляксандар Селязьнёў. Ён таксама дадаў, што да 2011-га года вытворчасьць цэмэнту ў Беларусі дасягне 9,5 мільёна тон.

Міністар скардзіўся, што праграма вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў слаба фінансуецца з мясцовых бюджэтаў. Але ўчора зьявілася паведамленьне, што кіраўнік ураду Кітая Вэнь Цзябао паабяцаў выдзеліць Беларусі крэдыт у 500 мільёнаў даляраў, які цалкам пойдзе на пашырэньне вытворчасьці цэмэнту.

Міхаіл Марыніч, былы міністар зьнешнеэканамічных сувязей Беларусі ў інтэрвію "Свабодзе":

“Разьмяшчэньне такіх вытворчасьцяў заўжды экалягічна небясьпечнае. І тыя краіны, дзе ўжо цяпер больш думаюць пра будучыню, стараюцца пазбаўляцца ад шкодных вытворчасьцяў. З тэрыторыі высокаразьвітых краінаў іх выносяць”.

• Кітайскія грошы пойдуць на брудную вытворчасьць, 5.11.2007
XS
SM
MD
LG