Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуская моладзь дазнаецца пра Эўразьвяз


Уладзімер Глод, Менск Культурна-адукацыйны праект “Два погляды на Эўропу”, падрыхтаваны Эўразьвязам спэцыяльна для Беларусі, распачынае другую акцыю. 7-га лістапада ў Міжнародным адукацыйным цэнтры IBB пройдзе сэмінар для студэнтаў і школьнікаў.

Ім раскажуць пра гісторыю і структуру Эўразьвязу, пра працу Эўракамісіі, якая ўяўляе сабою выканаўчую ўладу Эўрапейскага Зьвязу. Арганізатары заакцэнтуюць увагу на пытаньнях грамадзянства ў Эўразьвязе, працы эўрапейскіх дэмакратычных інстытутаў, досьведу стварэньня наднацыянальных структураў.

Такія самыя сэмінары адбудуцца і ў абласных цэнтрах Беларусі.

А пачаўся праект з экспазыцыі здымкаў літоўскіх і беларускіх фотамастакоў і аматараў. Яна, дарэчы, месьціцца ў тым жа міжнародным адукацыйным цэнтры.

• “Два погляды на Эўропу", 5.11.2007
XS
SM
MD
LG