Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Сакалоў: “Дэмакратыя не супрацьлегласьць парадку, а, насупраць, парадак больш высокага ўзроўню”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 6 лістапада ў розныя гады мінулага.

“Рабочий” у 1927 годзе друкуе адозву Прэзыдыюму ЦВК і СНК БССР да сьвята: “Дэкляраваньне ўрадам дзяржаўнымі мовамі — беларускай, расейскай, габрэйскай і польскай, разьвіцьцё сеткі нацыянальных школаў, судоў, стварэньне нацыянальных сельсаветаў, надзяленьня зямлёй працоўных габрэяў ды іншыя мерапрыемствы — забясьпечылі шырокую магчымасьць кожнай нацыянальнасьці, якая пры царызьме была прыніжаная і прыгнечаная, прыняць дзейсны ўдзел у сацыялістычным будаўніцтве дзяржавы”.

“Знамя юности” ў 1967 годзе знаёміць з выступам нацыянальнага старшыні кампартыі ЗША Гэнры Ўінстана ў Менску: “Мурынскі народ Злучаных Штатаў кідае рашучы выклік расісцкай палітыцы амэрыканскага імпэрыялізму... Вось чаму ён бачыць непарыўную сувязь паміж барацьбой за спыненьне вайны і барацьбой за дасягненьне поўнай роўнасьці для мурынскага народу ў ЗША. Лёзунг “Ды ня пойдзем мы ваяваць!” як бы паказвае агульны настрой мурынскага насельніцтва, найперш моладзі, якое пакутуе ў гета”.

“Вечерний Минск” у 1987 годзе зьмясьціў даклад першага сакратара ЦК КПБ Я.Сакалова да 70-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі: “Час патрабуе — максымум дэмакратызму! І гэта ня проста лёзунг, а глыбінная сутнасьць перабудовы, магутны паскаральнік абнаўленьня. Дэмакратыя — незамірымы вораг безадказнасьці, дэмагогіі, анархіі. Яна не супрацьлегласьць парадку, а, насупраць, парадак больш высокага ўзроўню, заснаваны на сьвядомым, паўнакроўным, ініцыятыўным удзеле ўсіх чальцоў калектыву, грамадзтва ў справах свайго прадпрыемства, у справах сваёй дзяржавы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG