Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Зьмітром Дашкевічам адклалі да 9 лістапада


Радыё Свабода Лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча судзяць за адмову сьведчыць супраць сваіх сяброў. З. Дашкевіч ужо адбывае паўтарагадовае зьняволеньне за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі.

10:50 Адвакат Аляксандар Галіеў паведаміў, што была парушаная прадцэдура азнаямленьня З.Дашкевіча з пастановай пра пачатак суду. Паводле закону, хлопца павінны былі папярэдзіць пра пачатак працэсу за 5 дзён. Адміністрацыя калёніі папярэдзіла яго за 3 дні. Аляксандар Галіеў заявіў, што будзе дамагацца адкрытага суду.

10:20 Суд пачаўся. Адваката Аляксандра Галіева пусьцілі на паседжаньне. Ля сьценаў калёніі – чатыры дзясяткі чалавек.

9:47 Выканаўца абавязкаў намесьніка кіраўніка дыпляматычных місіяў Амбасады ЗША Луіс Крышак дамагаецца сустрэчы з начальнікам калёніі Валерам Ільюшэнкам. Дыплямата таксама не пусьцілі на працэс.

9:40 Вячаслава Дашкевіча, бацьку Зьмітра, не пусьцілі на судовы працэс. Начальнік калёніі паведаміў В.Дашкевічу, што з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў прыйшоў загад дапусьціць на працэс толькі удзельнікаў працэсу. Валеры Ільюшэнка спаслаўся на загад, што прысутнасьць усіх астатніх, немэтазгодная.

9:30 Ля сьценаў папраўчай калёніі №17 знаходзіцца дзесятак паплечнікаў Зьмітра Дашкевіча, здымачная група БТ, людзі ў цывільным.

9:10 Начальнік калёніі Валеры Ільюшэнка паведаміў "Свабодзе", што ў судовай залі будуць прысутнічаць "толькі ўдзельнікі працэсу".

9:05 У Шклоўскай калёніі пачныцца суд над лідэрам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітром Дашкевічам. Хлопца будуць судзіць за адмову сьведчыць супраць сваіх сяброў. Ён ужо адбывае паўтарагадовае зьняволеньне за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі.

• Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, 19.02.2007

• Суд над Зьмітром Дашкевічам будзе без грамадзкасьці?, 6.11.2007 • Зьмітра Дашкевіча будзе судзіць судзьдзя Кашкіна, 18.10.2007 • Завяршылася сьледзтва ў другой крымінальнай справе З.Дашкевіча, 12.10.2007

У інтэрнэце адкрыўся сайт Свабоду Дашкевічу!
XS
SM
MD
LG