Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганцавічах тэмпература ў хатах – 10-12 градусаў


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнага друку 6 лістапада

Адзін з артыкулаў «Комсомольской правды в Беларуси» прысьвечаны праблеме перарэгістрацыі прыватных прадпрымальнікаў ва ўнітарныя прадпрыемствы. Нягледзячы на новыя правілы працы, паведамляе газэта, індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі – большае. Чаму прадпрымальнікі не сьпяшаюцца пачынаць новае жыцьцё – пра гэта на старонках выданьня. Таксама газэта дасьледуе прычыны кітайскай дапамогі беларусам у крэдытаваньні забесьпячэньня газам.

Рэгіянальнае выданьне «Ганцавіцкі час» распавядае пра набалелыя праблемы ацяпленьня. У мностве дамоў дагэтуль тэмпэратура ў хатах – 10-12 градусаў цяпла. Як з гэтым змагацца, хто вінаваты? – шукае адказы газэта. Адначасова на старонках выданьня – станоўчая навіна аб праэкце ААН у супрацы зь беларускім недзяржаўным сэктарам: Ганцаўшчыну плянуюць зрабіць турыстычным цэнтрам Палесься.

«Пры падтрымцы Глябальнага фонду ПРААН выдзялілі 50 тысяч даляраў, каб на базе заказьніка зрабіць экалягічную сьцяжынку, – распавядае рэдактар Пятро Гузаеўскі. – Некалькі маршрутаў: гэта і балоты, і рэдкія віды птушак, і жывел... І хочуць у пэрспэктыве запрашаць сюды турыстаў і нават дараўняцца да нацыянальнага парку Браслаўскіх азёр, турыстычнага цэнтру Нарачаннскі – дзе возера Нарач... Лічаць, што тут ёсьць шмат што цікавага!»

Выданьне «Наша слова» адзначыла 125-годзьдзе зь Дня нараджэньня Якуба Коласа досьледам радаводу паэта і выявамі вокладак усіх прыжыцьцёвых выданьняў славутага песьняра. Таксама ў нумары – досьлед Хасеня Александровіча, прысьвечаны праблемам татарскай дыяспары з Клецку, грунтаваны на асабістым досьведзе прадстаўніка нацыянальнай меншасьці. Апроч таго, рэпартажы з адкрыцьця помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Старых Дарогах і адзначэньня Дзядоў на Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG