Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 5 лістапада


Радыё Свабода .



“Людзі адчуваюць, што ёсьць нейкая праблема, але гэтая праблема канкрэтна яшчэ не закранула ні кішэню, ні лядоўню. Кірунак, праца ў сацыяльнай праблематыцы — абсалютна правільныя. На восень гэта можа ўжо стаць сур’ёзным фактарам вулічнай барацьбы”.



Старшыня АГП Анатоль Лябедзька – пра вынікі Сацыяльнага маршу

“Анархісты ўдзельнічаюць у антыаўтарытарным руху з 1996 году. З гэтага году чорныя і чорна-чырвоныя сьцягі заўжды луналі над калёнамі дэманстрантаў. Учорашні інцыдэнт быў цалкам інсьпіраваны спэцслужбамі. Калі Івашкевіч хоча абвінаваціць мяне ў тым, што я – супрацоўнік КДБ, хай ён гэта зробіць. Зараз ідзе дыскусія, ці варта працягваць супрацоўніцтва з гэтак званай "дэмакратычнай апазыцыяй", калі яна мірыцца з прысутнасьцю выразна фашыстоўскіх элемэнтаў на сваіх акцыях”.



Адзін з пачынальнікаў анархісцкага руху ў Беларусі Паўлюк Канавальчык – у адказ на абвінавачаньні ў тым, што бойка на Сацыяльным маршы была справакаваная анархістамі
XS
SM
MD
LG