Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 5 лістапада


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва

У суполцы minsk_by абмяркоўваюць зварот “Беларускага Хэльсынскага камітэту”, які шукае ахвяраў бойкі між маладымі антыфашыстамі і сябрамі праварадыкальнай групоўкі ў часе “Сацыяльнага маршу” ў Менску 4 лістапада. БХК заяўляе, пра намер распачаць грамадзкае расьсьледаваньне інцыдэнту. Камэнтары:

“А каго БХК лічыць ахвярамі?”;

“Справакавалі бойку нацысты”;

“Анархісты”;

“Дзіўна, але народ, падаецца, гатовы бараніць нацыкаў, маўляў, “не яны першыя пачалі”?”

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра стагодзьдзе Міхаіла Вітушкі, якое адзначаецца сёньня 5 лістапада. Міхаіл Вітушка – актывіст антыкамуністычнага супраціву ў Беларусі 1945-59 гг. Камэнтары:

“Фашыстаў пачалі праслаўляць?”;

“Радзіма – гэта ня толькі савецкая ўлада. У многіх былі вельмі сур’ёзныя падставы яе не любіць”.

“Слава героям, якія змагаліся з чырвонай мярзотай!”

Сёньня галоўны рэдактар газэты «Советская Белоруссия» Павал Якубовіч адказваў на пытаньні ізраільскага інфармацыйнага сайту Kursor. “Пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі дзяржаўны антысэмітызм у краіне задушаны, хоць на бытавым узроўні хвароба дае пра сябе напамін”, – заявіў сярод іншага Павал Якубовіч. Адзін з наведнікаў запытаўся: “Ці не падаецца Вам, што паслаўшы Вас апраўдвацца перад габрэямі, Лукашэнка падставіў і Вас і сябе?”. Адказ: “Ніхто ні ў чым не апраўдваўся, у цябе непраўдзівае ўяўленьне пра маю місію. ...Большага інтэрнацыяналіста чым прэзыдэнт Беларусі на абшарах Усходняй Эўропы знайсьці цяжка”.

Літаратар Алесь Аркуш у сваім дзёньніку распавядае гісторыю ад свайго пяцігадовага сына. Зацемка завецца “Аксэлераты”: “Учора Даніла расказаў пра свае справы ў садку. Кажа: у нас зьявіліся два навічкі, Даша і Саша. Дык вось Сашу ўжо любіць Насьця. Але нічога ня ўмее рабіць, толькі цалавацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG