Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартыралёг “Свабоды”: Емяльян Федарэнка


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ФЕДАРЭНКА Емяльян Трахімавіч, нар. 1903 у в. Таўкачова Гарадоцкага р-ну Віцебскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., калгасьнік у в. Даўгапольле Гарадоцкага р-ну. Арыштаваны 38.02.08. Асуджаны 38.02.16 “тройкай” за тэр. намеры, за а/с агітацыю паводле арт. 72 КК БССР да ВМП. Расстраляны 38.03.15 у г. Віцебск. 89.08.28 справа пераглядалася Пракуратурай Віцебскай вобл. УКГБ Віцебскай вобласьці

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы ўзгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG