Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХК патрабуе расьсьледаваць зьбіцьцё ўдзельнікаў маршу


Алесь Дашчынскі, Менск Беларускі Хэльсынскі камітэт патрабуе прыцягнуць да адказнасьці прадстаўнікоў органаў унутраных справаў, якія дапусьцілі зьбіцьцё ўдзельнікаў Сацыяльнага маршу.

Адмысловы зварот БХК падрыхтаваў у Генэральную пракуратуру Беларусі. У ім выкладзена просьба, правесьці праверку па фактах проціпраўных дзеяньняў асобных удзельнікаў маршу. Таксама БХК просіць пракуратуру прыцягнуць да адказнасьці вінаватых службовых асобаў органаў унутраных справаў, якія “дапусьцілі скандаваньне фашысцкіх лёзунгаў і зьбіцьцё ўдзельнікаў мітынгу”.

Назіральнікі БХК цьвердзяць, што шэсьце пачалося а 12.45. Але праз пятнаццаць хвілінаў сябры “Белай волі” пачалі скандаваць фашысцкія лёзунгі, разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг са свастыкай. Потым адбылася бойка паміж белавольцамі і анархістамі. У выніку ёсьць шпіталізаваныя.

Паводле папярэдняй інфармацыі БХК, бойка была справакавана прадстаўнікамі прафашысцкіх арганізацый “Белая воля” і “Белая Русь”,

Беларускі Хэльсынскі камітэт просіць мэдыі дапамагчы ва ўстанаўленьні ахвяраў і сьведак сутычкі па вуліцы Сурганава падчас Сацыяльнага маршу. Праваабаронцы мяркуюць сабраць доказы для правядзеньня грамадзкага расьсьледаваньня.

Усіх, хто валодае нейкай інфармацыяй, БХК просіць зьвяртацца па тэлефоне 8 017 222 48 01 альбо 8 017 222 48 00

• Якога колеру ідэі “Белай волі”? , 5.11.2007 • Канавальчык: “Калі Івашкевіч хоча абвінаваціць мяне ў тым, што я – супрацоўнік КДБ, хай ён гэта зробіць"., 5.11.2007 • Сацыяльны марш: “Не атрымліваецца новага па-за межамі сцэнароў, адпрацаваных гадамі” , 05.11.2007 • “Праскі акцэнт”. Сацыяльны і Эўрапейскі: адрозьненьні і падабенствы , 04.11.2007 • У Сацыяльным маршы ўзялі ўдзел людзі розных узростаў і поглядаў , 04.11.2007 • Удзельнікі Сацыяльнага маршу — пра шэсьце і акцыю на Кастрычніцкім пляцы , 04.11.2007
XS
SM
MD
LG