Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якога колеру ідэі “Белай волі”?


Ігар Карней, Менск Падчас нядзельнага Сацыяльнага маршу ў Менску на вуліцы Сурганава адбылася бойка паміж прыхільнікамі дагэтуль малавядомага руху “Белая воля” ды іх аднагодкамі, якія адносяць сябе да анархістаў. У гэтым зьвязку шмат хто лічыць “Белую волю” прадуктам, створаным з ініцыятывы ўладаў.

Выйсьці на кантакт зь сябрамі “Белай волі” няпроста: белавольцы самі вырашаюць, калі й з кім выходзіць на сувязь.

З сайту “Фронту нацыянальнага супраціву “Белая воля” вынікае, што больш-менш актыўны ўдзел у вулічных акцыях пачаўся летась. Праўда, у нейкую сыстэму акцыі не ўкладаюцца.

Увесну белавольцы адзначыліся кампаніяй, падчас якой дэманстравалі “рэальную сутнасьць” тагачаснага лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў, кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча. Улёткі выяўлялі Мілінкевіча з працягнутай рукой — нібыта ён просіць дапамогі ў Захаду.

Летам 2006-га запачаткавалі “акцыю супраць цыганскага бяспраўя” — “Закон адзін для ўсіх”.

Сёлета была акцыя “Нацыяналізм безь лібэралізму”, а таксама пікеты ў абарону касьцёлу Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынаў.

Апошні раз сябраў “Белай волі” бачылі ўчора, падчас Сацыяльнага маршу, калі яны біліся з анархістамі.

Аднак адзін з кіраўнікоў нефармальнага нацыянал-патрыятычнага руху “Белая воля” Андрэй пераконвае: іхныя мэты падчас масавых акцыяў зусім іншыя:

“Мы падтрымліваем ідэі сацыяльнай роўнасьці й прыйшлі выказаць свой пункт гледжаньня на гэты конт. Мы гэтаксама выступаем супраць кантрактнай сыстэмы, супраць разьвязаньня энэргетычнага крызісу праз скасаваньне сацыяльных ільготаў і прыватызацыю беларускіх прадпрыемстваў не ў інтарэсах народу, а ў інтарэсах расейскіх алігархаў”.

• Канавальчык: “Калі Івашкевіч хоча абвінаваціць мяне ў тым, што я – супрацоўнік КДБ, хай ён гэта зробіць"., 5.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG