Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Івашкевіч даслаў ліст А.Лукашэнку


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў сядзібе БНФ арганізатары Сацыяльнага маршу падвялі вынікі акцыі. Старшыня аргкамітэту Валер Ухналёў заявіў, што мэты дасягнутыя, акцыя прайшла мірна й спакойна. Сацыяльны марш — стратэгічна важная акцыя, і будуць іншыя мерапрыемствы, кажуць арганізатары.

Падводзячы вынікі трох апошніх акцыяў апазыцыі — Эўрапейскага маршу, шэсьця на Дзяды й Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч заявіў:

“Дзякуючы дэманстратыўнай прапанове дыялёгу з боку апазыцыі, дзякуючы дыпляматычнаму ціску Эўразьвязу і таксама дзякуючы мужнасьці людзей, якія адгукнуліся на заклік апазыцыі, нам гэтай восеньню ўдалося дэ-факта дамагчыся канстытуцыйнага права свабоды маніфэстацыяў. Толькі ў Менску, толькі ў канкрэтныя некалькі дзён. Але, тым ня менш, табу з плошчы Каліноўскага зьнятае”.

Сёньня спадар Івашкевіч даслаў ліст кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку, у якім гаворыцца:

“Вельмі добра, што ўзяты наш лёзунг “За незалежную Беларусь”. Вельмі добра, што маніфэстантаў ня б’юць палкамі па галаве. Трэба зрабіць наступны крок, трэба вызваліць усіх палітвязьняў. І тады зьявіцца надзея ва ўсім сьвеце, што наша ўлада здольная да нейкіх пераменаў у цывілізаваны чалавечы бок”.

Віктар Івашкевіч прапанаваў аб’яднаць кампаніі Эўрапейскага і Сацыяльнага маршу, каб ідэю эўрапейскай інтэграцыі напоўніць сацыяльным зьместам. Таксама ён выказаўся за стварэньне дзеяздольнай дружыны, якая б спыняла правакацыі.

“Трэба будзе лякалізоўваць і прыбіраць з маніфэстацыяў гэтыя правакацыйныя групы на моманце збору, а не падчас акцыі”, — кажа Івашкевіч.

Аргкамітэт адмежаваўся ад правакацыйных дзеяньняў пэўнай часткі ўдзельнікаў Сацыяльнага маршу.

Чаму Сацыяльны марш ня быў масавым, як чакалася?

Сябра аргкамітэту Юры Хадыка сказаў:

“Апазыцыя ў Беларусі знаходзіцца ў глухой інфармацыйнай блякадзе. Незалежная прэса ня можа цяпер забясьпечыць шырокай рэклямнай кампаніі якой заўгодна акцыі. Для таго, каб яны былі масавыя, яны павінны быць арганізаваныя прадумана, дакладна”.

Паводле старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, людзі яшчэ не гатовыя выйсьці на вуліцы:

“Яны адчуваюць, што ёсьць нейкая праблема, але гэтая праблема канкрэтна яшчэ не закранула ні кішэню, ні лядоўню. Кірунак, праца ў сацыяльнай праблематыцы — абсалютна правільныя. На восень гэта можа ўжо стаць сур’ёзным фактарам вулічнай барацьбы”.

Паводле Валера Ўхналёва, сацыяльная кампанія аб’яднаных дэмсілаў працягнецца — і 16 сьнежня плянуецца правесьці пікеты й акцыі ва ўсёй Беларусі. Валер Ухналёў кажа, што больш як у дваццаці акругах сабралі больш за трыста подпісаў з патрабаваньнем дэпутацкіх справаздачаў. Ён паведаміў таксама, што пачалі зьбіраць подпісы за адкліканьне некаторых дэпутатаў.





• Сацыяльны марш: “Не атрымліваецца новага па-за межамі сцэнароў, адпрацаваных гадамі” , 05.11.2007 • “Праскі акцэнт”. Сацыяльны і Эўрапейскі: адрозьненьні і падабенствы , 04.11.2007 • У Сацыяльным маршы ўзялі ўдзел людзі розных узростаў і поглядаў , 04.11.2007 • Удзельнікі Сацыяльнага маршу — пра шэсьце і акцыю на Кастрычніцкім пляцы , 04.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG