Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Андрэя Клімава ў калёніі адабралі ежу, якую ён прывез з сабой


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта паведаміла маці палітвязьня Ала Клімава, спаслаўшыся на ліст ад сына, які яна атрымала ў пачатку лістапада.

“У калёніі ў сына адабралі ўсе харчы, якія ў яго засталіся пасьля Менскага сьледчага ізалятару: макарону, каўбасу, гарбату. Ён хворы на цукровы дыябэт і ня ўсё можа есьці з турэмнай ежы, але на гэта не глядзяць. Сын піша, што фактычна галадуе і што яму баліць сэрца. “У мяне ўражаньне, што мяне тут замкнулі назаўсёды”, — цытуе ліст Андрэя Клімава ягоная маці.

Нагадаем, Андрэй Клімаў быў асуджаны на два гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму за артыкул у інтэрнэце.

У кастрычніку Андрэя Клімава прывезьлі ў мазырскую калёнію і зьмясьцілі ў карантын. Паводле адміністрацыі калёніі, цяпер Андрэй Клімаў “прайшоў карантын і знаходзіцца ў 18-м атрадзе”.

“Нічыіх лістоў мы не камэнтуем. Па зьвесткі пра яго зьвяртайцеся пісьмова”, — адказаў 5 лістапада дзяжурны калёніі.

• Андрэй Клімаў чакае лістоў у мазырскай калёніі , 23.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG